Калпінская Наталля Станіславаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Лідскі каледж, г. Ліда
Дадзены артыкул прысвечаны пытанню развіцця здольнасці будучых спецыялістаў да самааналізу і самакантролю вучэбнай дзейнасці як рэгулятараў іх асобасных дасягненняў, а таксама пабуджальнікаў прафесійнага росту і асабістага ўдасканалення. Разглядаюцца асаблівасці працэсу стварэння ўмоў, якія забяспечаць «запуск» механізму самаактуалізацыі, а таксама будуць садзейнічаць набыццю навучэнцамі вопыту самастойнай дзейнасці і асабістай адказнасці, паспрыяюць павышэнню іх культуры разумовай працы. Апісваюцца ўзроўні развіцця механізму самакантролю, формы навучання, віды заданняў па фарміраванні ўменняў самакантролю і самаацэнкі.