Каляга Алег Уладзіміравіч, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін УВА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», г. Гродна
Прапануемы занятак накіраваны на фарміраванне ў студэнтаў ўстойлівага інтарэсу да пошукаў звестак пра абставіны жыцця і смерці рускага ваяводы Івана Андрэевіча Чалядніна ў літоўскім палоне. Асаблівае значэнне адводзіцца усталяванню міжпрадметных сувязей, у прыватнасці, знаёмству студэнтаў з літаратурнымі творамі і творамі выяўленчага мастацтва, якія пашыраюць дыяпазон прадметнага пошуку і развіваюць навыкі эмацыянальнага пагружэння ў вывучаемую эпоху.